вы́гаварыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць.

Гэта слова цяжка в.

2. што. Дамагчыся абяцання чаго-н. (разм.).

В. тыдзень адтэрміноўкі.

3. каму. Прабраць (разм.).

Маці выгаварыла хлапчуку за свавольства.

|| незак. выгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гаварыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гавару вы́гаварым
2-я ас. вы́гаварыш вы́гаварыце
3-я ас. вы́гаварыць вы́гавараць
Прошлы час
м. вы́гаварыў вы́гаварылі
ж. вы́гаварыла
н. вы́гаварыла
Загадны лад
2-я ас. вы́гавары вы́гаварыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́гаварыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́гаварыць сов.

1. вы́говорить, произнести́;

гэ́та сло́ва ця́жка в.э́то сло́во тру́дно вы́говорить (произнести́);

2. разг. вы́говорить;

в. два дні адтэрміно́ўкі — вы́говорить два дня отсро́чки;

3. разг. вы́говорить;

ма́ці ~рыла хлапчуку́ за сваво́льства — мать вы́говорила ма́льчику за ша́лость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гаварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць. Слова не дае выгаварыць. □ — Казічак, сыночак... — паўтарае адно маці — і больш ні слова не можа выгаварыць. Васілевіч.

2. што. Разм. Дамагчыся абяцання чаго‑н. Выгаварыць тыдзень адтэрміноўкі. □ Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць. Лобан.

3. каму. Разм. Прабраць. — Пасаромеліся б. Са старым чалавекам гаворыце, — выгаварыла дзяўчатам Аўдоля Пракопіха. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мавіць, -маўлю, -мавіш, -мавіць; -маўлены; зак., што.

Выгаварыць, сказаць.

В. слова.

|| незак. вымаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́говорить сов.

1. (произнести) вы́гаварыць, вы́мавіць;

2. в др. знач. вы́гаварыць;

вы́говорить два дня отсро́чки вы́гаварыць два дні адтэрміно́ўкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гавараны вы́говоренный, произнесённый; см. вы́гаварыць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гавараны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгаварыць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́піндырыць

‘выставіць напаказ, убраўшы пышна што-небудзь; выгаварыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́піндыру вы́піндырым
2-я ас. вы́піндырыш вы́піндырыце
3-я ас. вы́піндырыць вы́піндыраць
Прошлы час
м. вы́піндырыў вы́піндырылі
ж. вы́піндырыла
н. вы́піндырыла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́піндырыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)