вы́віх

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́віх вы́віхі
Р. вы́віху вы́віхаў
Д. вы́віху вы́віхам
В. вы́віх вы́віхі
Т. вы́віхам вы́віхамі
М. вы́віху вы́віхах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́віх, -у, мн. -і, -аў, м.

Зрушэнне косці ў суставе, а таксама месца, дзе адбылося такое зрушэнне.

В. рукі.

Фармалістычныя вывіхі ў творчасці (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́віх, -ху м. вы́вих; (место — ещё) свих

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́віх, ‑у, м.

1. Зрушэнне касцей з пастаяннага месца ў суставе. Вывіх рукі. // Месца, дзе зрушыліся косці.

2. перан. Разм. Адхіленне ад звычайнага становішча, нормы. Фармалістычныя вывіхі ў творчасці. □ Караць прасцей простага, а вось чалавечыя вывіхі выпраўляць куды складаней. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́віх, вы́віхнуць (БРС), укр. ви́вих, ви́вихнути, рус. вы́вих, вы́вихнуть, польск. wywichnąć. Ад віх, віха́ць ’махаць, ківаць у розныя бакі’ (Шахскі, 1, 3, 219; Фасмер, 2, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звіх, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і вывіх.

З. нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звіх, ‑у, м.

Разм. Зрушэнне касцей у суставе ў выніку падзення, удару і пад.; вывіх. Звіх нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вих вы́віх, -ху м., звіх, род. зві́ху м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свих

1. (действие) звіх, род. зві́ху м.;

2. (место) вы́віх, -ху м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Зрабіць вывіх; вывіхнуць. — Я шукаў карову і ў лесе, бегучы, ступіў у зарослую дзеразой яму і ўпаў, і вельмі нага баліць. Мусіць гэта я нагу звіхнуў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)