вывярга́ць гл. вывергнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вывярга́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вывярга́ю вывярга́ем
2-я ас. вывярга́еш вывярга́еце
3-я ас. вывярга́е вывярга́юць
Прошлы час
м. вывярга́ў вывярга́лі
ж. вывярга́ла
н. вывярга́ла
Загадны лад
2-я ас. вывярга́й вывярга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вывярга́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вывярга́ць несов., физиол., геол. изверга́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вывярга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывергнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вергнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што (кніжн.).

Выштурхнуць з сябе.

Вулкан вывергнуў лаву.

|| незак. вывярга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вывяржэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вывярга́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вывергнуцца.

2. Зал. да вывяргаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. Вывяргаць ротам прынятую ежу, ванітаваць.

2. Моцна ікаць.

|| аднакр. рыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. рыга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Вывяргаць ротам прынятую ежу; ванітаваць. Незнаёмы ляжаў, скурчыўшыся абаранкам, часта, надрыўна рыгаў. Асіпенка. // перан.; чым. Выкідваць, вывяргаць (полымя, агонь і пад.). У .. [гаспадара] ёсць такая палка, якая рыгае агнём... І калі той агонь пападае ў каго, той памірае на месцы... Сачанка.

2. Моцна ікаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вывяржэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывяргаць — вывергнуць і вывяргацца — вывергнуцца.

2. толькі мн. (вывяржэ́нні, ‑яў). Вывергнутая маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изверга́ть несов.

1. (выбрасывать) выкіда́ць, выкі́дваць; (о вулкане и т. п.) вывярга́ць;

2. физиол. вывярга́ць;

3. (произносить, выкрикивать ругательства, проклятия и т. п.) выкры́кваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)