вы́вергнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што (кніжн.).

Выштурхнуць з сябе.

Вулкан вывергнуў лаву.

|| незак. вывярга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вывяржэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)