вы́вудзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

1. Вылавіць вудай.

В. шчупака.

2. перан. Выведаць, здабыць што-н. хітрыкамі, падманам (разм.).

В. сакрэты.

В. грошы ў каго-н.

|| незак. выву́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́вудзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́вуджу вы́вудзім
2-я ас. вы́вудзіш вы́вудзіце
3-я ас. вы́вудзіць вы́вудзяць
Прошлы час
м. вы́вудзіў вы́вудзілі
ж. вы́вудзіла
н. вы́вудзіла
Загадны лад
2-я ас. вы́вудзі вы́вудзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́вудзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́вудзіць сов., прям., перен. вы́удить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́вудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Злавіць на вуду, спінінг. За гадзіны дзве я ўсё ж вывудзіў з пяток акуньчыкаў. Якімовіч.

2. перан. Разм. Выведаць, здабыць што‑н. хітрыкамі, падманам. І бачачы, што ад старога больш нічога карыснага не вывуджу, я развітаўся і пайшоў дахаты. Карпюк.

3. Раздабыць, знайсці сярод многіх, многага. А справа тут стаіць зусім проста, і ў гэтым сэнсе ёсць толькі адна мерка, якая падыдзе да кожнага: жыве чалавек для таго, каб у жыцці як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́удить сов., прям., перен. вы́вудзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выву́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вуджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выву́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывуджваць — вывудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераву́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Вывудзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́надзіць

‘вывесці, вывудзіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́наджу вы́надзім
2-я ас. вы́надзіш вы́надзіце
3-я ас. вы́надзіць вы́надзяць
Прошлы час
м. вы́надзіў вы́надзілі
ж. вы́надзіла
н. вы́надзіла
Загадны лад
2-я ас. вы́надзі вы́надзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́надзіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)