вы́варат, -у, М -раце, м.

1. Унутраны, левы бок тканіны, адзення.

В. аднабаковага трыкатажу.

2. Становішча, пры якім орган ці яго частка вывернуты ўнутраным бокам наверх (спец.).

В. павек.

3. Тое, што і выварацень.

|| прым. вы́варатны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́варат

‘адваротны бок тканіны і пад.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. вы́варат
Р. вы́варату
Д. вы́варату
В. вы́варат
Т. вы́варатам
М. вы́вараце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́варат

‘выварацень’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́варат вы́вараты
Р. вы́варата вы́варатаў
Д. вы́варату вы́варатам
В. вы́варат вы́вараты
Т. вы́варатам вы́варатамі
М. вы́вараце вы́варатах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́варат, -ту м.

1. (оборотная сторона) изна́нка ж.;

2. мед. вы́ворот;

3. см. вы́варацень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́варат, ‑у, М ‑раце, м.

1. Унутраны, левы бок. Выварат аднабаковага трыкатажу.

2. Спец. Становішча, пры якім органы ці іх часткі вывернуты ўнутраным бокам наверх.

3. Тое, што і выварацень. Лес глушэў болей і болей. Часцей пападаліся забалочаныя нізіны, заваленыя вываратамі і гнілымі калодамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́варат1 ’адваротны бок тканіны’ (Нас., Яруш., Байк. і Некр., БРС), укр. ви́ворот, рус. вы́ворот. Да вывара́чваць, вы́вернуць ’перавярнуць, павярнуць іншым бокам’.

Вы́варат2 ’вывернутае дрэва’ (БРС, Янк. I, Інстр. III), вываратак ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. вывараць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ворот мед. вы́варат, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзічы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзіка. Каля самай дзічынай сцежкі — яловы выварат. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́варацень ’адваротны бок (тканіны)’ (Шат., Уладз.). Гл. выварат1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сухасто́й, ‑ю, м., зб.

Засохлыя на корані дрэвы. Назаўтра .. [Катлубовіч] .. устаў нацямочку і да падвячорка спускаў сухастой у лесе. Чорны. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі. Усюды — буралом ды сухастой. Аўрамчык. // Тое, што і сухастоіна. Натрапіўшы на выварат ці сухастой,.. [Антон] шкадаваў дрэва, як нябожчыка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)