вы́валачы, -лаку, -лачаш, -лача; -лачам, -лачаце, -лакуць; вы́валак, -кла; -лачы; -лачаны; зак., каго-што.

Выцягнуць волакам.

В. лодку з вады на бераг.

|| незак. вывалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вывала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́валачы

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́валаку вы́валачам
2-я ас. вы́валачаш вы́валачаце
3-я ас. вы́валача вы́валакуць
Прошлы час
м. вы́валак вы́валаклі
ж. вы́валакла
н. вы́валакла
Загадны лад
2-я ас. вы́валачы вы́валачыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́валакшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́валачы сов., разг. вы́волочь, вы́волочить, вы́тащить;

мех ця́жкі, ледзь ~лаклі — мешо́к тяжёлый, еле вы́волокли (вы́тащили)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́валачы, ‑лачу, ‑лачаш, ‑лача; ‑лачам, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. вывалак, ‑ла; зак., што.

1. Выцягнуць волакам што‑н. адкуль‑н. Вывалачы лодку з вады на бераг. // Разм. Выцягваючы, выбавіць што‑н., што загрузла, засела. Вывалачы воз з гразі. □ Царкоўны стараста.. стаяў і спакойна пазіраў, як а. Мадэст церабіўся ў гразі і не мог вывалачы з балота ног. Колас. // Вынесці каго‑, што‑н. Яна [цётка Броня] вывалакла на ганак зэдлік, які раней валяўся ў сенцах. Шыловіч. Марна павалэндаўшыся так з гадзіну, двое паліцаяў вывалаклі Сотнікава з памяшкання і кінулі ў тую самую камеру, дзе стараста. Быкаў. // Выцягнуць, прымусіць выйсці. Хлопцы амаль сілком вывалаклі мяне з інтэрната на прастор ракі. Сабаленка. [Сцяпан:] — Не мог [Быкоўскі], як трэба, па-хрысціянску — з сватам.. маю дачку ўзяць, але, як злодзей, хацеў праз акно вывалачы! Купала.

2. Разм. Украсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́валачаны разг. вы́волоченный, вы́тащенный; см. вы́валачы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вывалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывалачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вывала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывалачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́валачаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывалачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вывалака́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывалакаць — вывалачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вывала́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывалакваць — вывалачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)