1. Выцягнуць волакам што‑н. адкуль‑н. Вывалачы лодку з вады на бераг.//Разм. Выцягваючы, выбавіць што‑н., што загрузла, засела. Вывалачы воз з гразі. □ Царкоўны стараста.. стаяў і спакойна пазіраў, як а. Мадэст церабіўся ў гразі і не мог вывалачы з балота ног.Колас.// Вынесці каго‑, што‑н. Яна [цётка Броня] вывалакла на ганак зэдлік, які раней валяўся ў сенцах.Шыловіч.Марна павалэндаўшыся так з гадзіну, двое паліцаяў вывалаклі Сотнікава з памяшкання і кінулі ў тую самую камеру, дзе стараста.Быкаў.// Выцягнуць, прымусіць выйсці. Хлопцы амаль сілком вывалаклі мяне з інтэрната на прастор ракі.Сабаленка.[Сцяпан:] — Не мог [Быкоўскі], як трэба, па-хрысціянску — з сватам.. маю дачку ўзяць, але, як злодзей, хацеў праз акно вывалачы!Купала.
2.Разм. Украсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́валачыразм. hináusschleifen vt, hináusschleppen vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heráusschleifen vt, heráusschleppen vt (у напрамку да таго, хто гаворыць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)