выбяга́ць гл. выбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбяга́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выбяга́ю выбяга́ем
2-я ас. выбяга́еш выбяга́еце
3-я ас. выбяга́е выбяга́юць
Прошлы час
м. выбяга́ў выбяга́лі
ж. выбяга́ла
н. выбяга́ла
Загадны лад
2-я ас. выбяга́й выбяга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выбяга́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выбяга́ць несов.

1. выбега́ть;

2. (о кипящей жидкости) уходи́ть, убега́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выбяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бегчы, -бегу, -бежыш, -бежыць; -бежым, -бежыце, -бегуць; -бег, -гла; -бежы; зак.

1. Выйсці адкуль-н., накіравацца адкуль-н., куды-н., рухаючыся бягом.

В. з хаты.

З лесу выбег лось.

2. Выцечы адкуль-н. цераз край.

Выбегла малако з каструлі.

|| незак. выбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбега́ть несов. выбяга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выбяга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбягаць — выбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбяга́нне ср. вы́бег м., выбега́ние; см. выбяга́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выцмы́гваць

выбягаць, выскокваць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выцмы́гваю выцмы́гваем
2-я ас. выцмы́гваеш выцмы́гваеце
3-я ас. выцмы́гвае выцмы́гваюць
Прошлы час
м. выцмы́гваў выцмы́гвалі
ж. выцмы́гвала
н. выцмы́гвала
Загадны лад
2-я ас. выцмы́гвай выцмы́гвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выцмы́гваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чырванашчо́кі, ‑ая, ‑ае.

У якога ружовыя, чырвоныя шчокі. — Панна Марына! Папрасіце вы: можа на вашу просьбу госць зверне ўвагу, — звярнулася да дзяўчыны жандарыха, чырванашчокая, дабрадушная жанчына. Колас. З класаў навыперадкі пачалі выбягаць хлапчукі, чырванашчокія, вясёлыя. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)