Вушня́к ’вушак’ (Шатал., Жд., 3, Мат. Гом.). Відаць, мясцовае ўтварэнне ад вушны́ (слуп?), г. зн. які мае ву́шы ’правушыны, выразы і пад.’; цікавай паралеллю да гэтага можа быць серб.-харв. дыял. ушни̑к ’нейкая дэталь’ («уда̏рно у ушњни̑к», СДЗб. 17, 47), польск. uszniak ’пасудзіна з вухам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лушня́к ’вушак у дзвярах, бакавая дошка шуфляды вакон’ (парыц., Янк. Мат.; калінк., Нар. сл., жлоб., Мат. Гом.) — кантамінаванае ўтварэнне з лут 2 і вушня́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуша́к ’бакавы брус у дзвярной або аконнай асадзе’ (КТС); ’слуп з пазамі ў раме дзвярэй’ (БРС; КЭС, лаг.; Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Шат.; бялын., Янк. Мат., В. В.), палес. уша́к, вушак (Шушк., КСТ) таксама ’шула ў плоце’ (Куч.), польск. uszak. Ад ву́ха, што звязана з метафарай «дзверы — галава»; параўн. назву верхняй часткі рамы дзвярэй шапка (Сцяц., Словаўтв., 20) або з формай выраза для замацавання дзвярэй, параўн. правушына (гл.). У карысць апошняга сведчыць, відаць, рэдкае серб.-харв. уша̑к: «наби̏о држаљу у уша̑к» (СДЗб., 17, 47), значыць, магчыма, нейкую дэталь з правушынай, што дазваляе бачыць ва ўсіх пералічаных словах самастойныя ўтварэнні з суфіксам ‑jakъ; адносіны беларускага і польскага слоў няясныя (запазычанне з бел.?), аднак Варш. сл. дае і значэнне ’крукі, завесы, на якіх трымаюцца дзверы’, якое магло быць зыходным для дадзенага слова. Ці не сюды ж балг. дыял. куша́к ’папярэчная перакладзіна ў старых дзвярах’, збліжанае, магчыма, з цюркізмам куша́к ’пояс’? Параўн. вушня́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)