вуша́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вуша́ты вуша́тая вуша́тае вуша́тыя
Р. вуша́тага вуша́тай
вуша́тае
вуша́тага вуша́тых
Д. вуша́таму вуша́тай вуша́таму вуша́тым
В. вуша́ты (неадуш.)
вуша́тага (адуш.)
вуша́тую вуша́тае вуша́тыя (неадуш.)
вуша́тых (адуш.)
Т. вуша́тым вуша́тай
вуша́таю
вуша́тым вуша́тымі
М. вуша́тым вуша́тай вуша́тым вуша́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вуша́ты разг., см. вуша́сты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуша́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і вушасты. Андрэя Крушына ведаў яшчэ вушатым гімназісцікам у форменнай аксамітнай шапцы Віленскай беларускай гімназіі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуша́ты ’з вялікімі вушамі’ (Нас., Байк. і Некр., КСТ). Ад ву́ха, ву́шы з суфіксацыяй, характэрнай для прыметнікаў са значэннем ’які мае пэўную асаблівасць’; параўн. барадаты, насаты і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уша́стый разг. вуша́сты, вуша́ты;

уша́стый ёж вуша́сты (вуша́ты) во́жык;

уша́стый фи́лин вуша́сты (вуша́ты) пуга́ч.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вуша́тка ’шапка з вушамі’ (навагр., З нар. сл.). Ад вуша́ты (< вушатая шапка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуша́т ’цэбар’ (Шатал., Жд., 3), вуша́так ’невялікі цабэрак для розных патрэб з двума вушкамі’ (З нар. сл.). Ад вуша́ты (кароткая форма прыметніка ушатъ), г. зн. які мае вушы; параўн. гродз. уша́ты ’цэбар’ (Нар. сл.) у выніку семантычнай кандэнсацыі з ушаты цэбар, рус. ушат ’цэбар з вушамі’ (Фасмер, 4, 180). Булыка (Запазыч. 332) лічыць ст.-бел. вушаток, ушаток (з 1550 г.) запазычаннем з польск. uszatek ’тс’; параўн. іншую назву пасудзіны па характэрнай прыкмеце — насатка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)