вуша́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Цёплая шапка з вушамі (гл. вуха ў 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуша́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вуша́нка вуша́нкі
Р. вуша́нкі вуша́нак
Д. вуша́нцы вуша́нкам
В. вуша́нку вуша́нкі
Т. вуша́нкай
вуша́нкаю
вуша́нкамі
М. вуша́нцы вуша́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вуша́нка ж. уша́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуша́нка, ‑і ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шапка з вушамі (гл. вуха ў 4 знач.). [Толя] палажыў свой чамадан на паліцу, расшпіліў паліто, зняў вушанку і сеў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуша́нка ’зімовая шапка з вушамі’ (БРС, КТС, Інстр. I, КСТ), рус. ушанка. Да вуха, вушы шляхам семантычнай кандэнсацыі з «шапка з вушамі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблаву́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ву́х, ж.

Зімовая шапка; вушанка.

Надзеў сваю аблавуху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уша́нка разг. вуша́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблаву́ха, ‑і, ДМ аблавусе; Р мн. аблавух; ж.

Зімовая шапка; вушанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Абл. Замярзаць, пакрывацца тонкай ледзяной скарынкай. Шаранеюць дрэвы на высокіх пясчаных берагах. Лужанін. Снег скрыпіць пад нагамі. Вушанка мая шаранее. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жарля́нка ’жаба’. Рус. смал. жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́1; параўн. вушанка, ікранка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)