вучо́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучо́ны вучо́ная вучо́нае вучо́ныя
Р. вучо́нага вучо́най
вучо́нае
вучо́нага вучо́ных
Д. вучо́наму вучо́най вучо́наму вучо́ным
В. вучо́ны (неадуш.)
вучо́нага (адуш.)
вучо́ную вучо́нае вучо́ныя (неадуш.)
вучо́ных (адуш.)
Т. вучо́ным вучо́най
вучо́наю
вучо́ным вучо́нымі
М. вучо́ным вучо́най вучо́ным вучо́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вучо́ны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. вучо́ны вучо́ныя
Р. вучо́нага вучо́ных
Д. вучо́наму вучо́ным
В. вучо́нага вучо́ных
Т. вучо́ным вучо́нымі
М. вучо́ным вучо́ных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыярытэ́т, -у, Мэ́це, м.

Першынство ў навуковым адкрыцці, вынаходстве чаго-н.

Вучоным Расіі належыць п. адкрыцця Антарктыкі.

|| прым. прыярытэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акадэ́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца найбуйнейшым вучоным, мастакам і пад.

Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ламаркі́зм, ‑у, м.

Вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывой прыроды, распрацаваны французскім вучоным Ж.Б. Ламаркам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мічу́рынец, ‑нца, м.

Паслядоўнік навуковых метадаў біялогіі і вядзення сельскай гаспадаркі, заснаваных савецкім вучоным І. У. Мічурыным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натурфіласо́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да натурфіласофіі і натурфілосафаў, уласцівы ім. Натурфіласофская сістэма. □ У ацэнцы сучаснікаў Скарына выступае высока адукаваныя для свайго часу вучоным з натурфіласофскім складам думкі. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

при́званный

1. прич. пазва́ны, паклі́каны;

2. прич. прызва́ны;

3. прич. заклі́каны (на што і да чаго); см. призва́ть;

4. (имеющий призвание) прызва́ны; (предназначенный) прызна́чаны;

он при́зван быть учёным ён прызва́ны (прызна́чаны) быць вучо́ным, яго прызва́нне быць вучо́ным;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыярытэ́т, ‑у, М ‑тэ́це, м.

1. Першынство ў навуковым адкрыцці, вынаходніцтве і пад. Вучоным Расіі належыць прыярытэт адкрыцця Антарктыкі. «Беларусь».

2. Пераважаючае значэнне чаго‑н. Прыярытэт агульнасаюзнага закона. □ М. Гарэцкі паслядоўна абараняў прыярытэт прыгожага пісьменства, адметнасць літаратуры як спецыфічнай формы слоўнага мастацтва. Мушынскі.

[Ням. Priorität.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акадэ́мік, ‑а, м.

1. Вышэйшае вучонае званне, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР. // Асоба, якая мае такое званне.

2. Разм. Той, хто скончыў курс вышэйшай навучальнай установы, якая носіць назву акадэміі, або вучыцца ў ёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)