вухавёртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Прамакрылае насякомае з плоскім доўгім цельцам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вухавё́ртка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вухавё́ртка вухавё́рткі
Р. вухавё́рткі вухавё́ртак
Д. вухавё́ртцы вухавё́рткам
В. вухавё́ртку вухавё́ртак
Т. вухавё́рткай
вухавё́рткаю
вухавё́рткамі
М. вухавё́ртцы вухавё́ртках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вухавёртка ж., зоол. уховёртка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вухавёртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Насякомае з атрада прамакрылых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вухавёртка заал. (БРС). Запазычана з рус. уховёртка; параўн. шчыкаўка ’тс’ (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уховёртка зоол. вухавёртка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)