вуса́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек з вялікімі вусамі.

2. Рыба сямейства карпавых.

|| прым. вусачо́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуса́ч

‘рыба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вуса́ч вусачы́
Р. вусача́ вусачо́ў
Д. вусачу́ вусача́м
В. вусача́ вусачо́ў
Т. вусачо́м вусача́мі
М. вусачы́ вусача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вуса́ч

‘чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вуса́ч вусачы́
Р. вусача́ вусачо́ў
Д. вусачу́ вусача́м
В. вусача́ вусачо́ў
Т. вусачо́м вусача́мі
М. вусачу́ вусача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вуса́ч, -ча́ м., в разн. знач. уса́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуса́ч, ‑а, м.

1. Разм. Чалавек з вусамі (звычайна доўгімі або густымі). З натоўпу выскачыў вусач і пусціўся ўпрысядкі, а потым закружыўся ваўчком. Гурскі.

2. Рыба сямейства карпавых; мірон.

3. Тое, што і дрывасек (у 2 знач.). Большасць вусачоў — шкоднікі лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуса́ч ’вусаты чалавек’ (Мат. Гом.); ’рыба з сямейства карпавых’ (КТС), вусач ’ячмень’ (Жд., 3, відаць, жартоўнае); параўн. таксама ўкр. вуса́ч, рус. уса́ч, польск. wąsacz, чэш. vousač. Ал вус (адносна суфіксацыі гл. Грам. бел. мовы, 1, 102; Вярхоў, Бел. мова, 76; Сцяцко, Словаўтв. 245; Слаўскі, SP, 1, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міро́н, ‑а, м.

Тое, што і вусач (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

миро́н м., зоол. маро́на, -ны ж., міро́н, -на м., вуса́ч, -ча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уса́ч м.

1. разг. вуса́ч, -ча́ м.;

2. зоол. маро́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрывасе́к, ‑а, м.

1. Той, хто сячэ лес на дровы, займаецца нарыхтоўкай дроў. Набыў .. [Арцём] пілу і сякеру, зрабіўся дрывасекам. Бядуля.

2. Жук, лічынкі якога кормяцца драўнінай; вусач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)