вурну́ць

‘украсці каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вурну́ вурнё́м
2-я ас. вурне́ш вурняце́
3-я ас. вурне́ вурну́ць
Прошлы час
м. вурну́ў вурну́лі
ж. вурну́ла
н. вурну́ла
Загадны лад
2-я ас. вурні́ вурні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час вурну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вурну́ць ’украсці’ (Жд., 2). Няясна, магчыма, «імітацыйны» дзеяслоў для перадачы хуткага руху, суадносны з выклічнікам вур; гл. вуркаць (параўн. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рка ’хітрэц, жулік’ (Яўс.), рус. арг. у́рка ’жулік, злодзей’, укр. арг. у́рка, урка́ч ’злодзей’. Магчыма, цюркскага паходжання, параўноўваюць з казах. ӱры, каракалп. уры ’злодзей’ (Горбач, Арго, 24), аднак не выключана магчымасць этымалагізацыі на мясцовай глебе; параўн. вурну́ць ’украсці’ (парнае да незафіксаванага *вура́ць?) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)