вош, -ы, мн. -ы, -ай, ж.

Дробнае бяскрылае насякомае, якое паразітуе на целе чалавека і жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́ш

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. во́ш во́шы
Р. во́шы во́шай
Д. во́шы во́шам
В. во́ш во́шай
Т. во́шшу во́шамі
М. во́шы во́шах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вош ж. вошь;

◊ кармі́ць во́шай — корми́ть вшей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вош, ‑ы, ж.

Дробнае насякомае, якое паразітуе на целе чалавека і жывёл.

•••

Карміць вошай гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вош (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бес., КТС, Ліс.). Рус. вошь, укр. вош, ст.-рус. въшь, польск. wesz, чэш. veš, в.-луж. woš, н.-луж. weš, серб.-харв. ва̑ш, у̑ш, славен. ùš, балг. въ́шка, макед. вошка. Хутчэй за ўсё з і.-е. *u̯es‑/*u̯os‑ (*us > vъx‑ь > vъšь) ’паядаць, пажыраць’ (Мартынаў, вусн. паведамл.). Роднаснымі лічаць літ. vévesa ’гусіная вош’ (рэдуплікацыя ад *u̯es‑, Мікала, IF, 26, 295 і наст.), víevesa, vievesà з *veivesa (Буга, РФВ, 67, 247 і наст.; Траўтман, 336); далей параўноўваюць з гоц. frawisan ’пажыраць’, з літ. usnìs, лат. usna ’чартапалох’, алб. usht ’колас’ (Фрэнкель, 1172). Шульцэ, якога падтрымліваюць Голуб-Копечны (413) і Махэк₂ (686), аб’ядноўвае прасл. *vъšь, літ. utė̃., ст.-інд. yū‑ka, герм. lûs ’вош’ у адной праформе на *lʼu‑, што неверагодна па фанетычных прычынах. Мала верагодна і версія Міклашыча (396) (сувязь з літ. utė̃ ’вош’, лат. uts ’тля’). Апошнія аддзяляюцца ад этымалагізуемай групы (Эндзелін, RS, 11, 37; Фасмер, 1, 359 і наст.; Шанскі, 1, В, 180).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вошь вош, род. во́шы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вша прост. вош, род. во́шы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыпнатыфо́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сыпнога тыфу. Сыпнатыфозны вірус. // Які перадае сыпны тыф. Сыпнатыфозная вош.

2. Хворы на сыпны тыф. Сыпнатыфозны хворы. / у знач. наз. сыпнатыфо́зны, ‑ага, м.; сыпнатыфо́зная, ‑ай, ж. // Прызначаны для хворых на сыпны тыф. Сыпнатыфозная палата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэма 1 ’няўдачнік, маўчун’, ’гультай’ (ігн., барыс., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mėmá, mėmė́ ’зявака, маўчун’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 183).

Мэма 2 ’вош’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mū̃mas ’вош’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 83).

Мэма 3 ’баба, якой палохаюць дзяцей’ (РБС₂, 1, 76). Балтызм. Параўн. літ. mėmė́ ’ціхі, павольны, маўклівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́мы ’вошы’ (шальч.) (пераноснае) ’малыя дзеці’ (лаг., Сл. ПЗБ). З літ. mū̃mas ’вош’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)