во́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. во́льнасць
Р. во́льнасці
Д. во́льнасці
В. во́льнасць
Т. во́льнасцю
М. во́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. вольны.

2. Свабода, незалежнасць.

Барацьба за в.

3. Бесцырымоннасць, фамільярнасць у паводзінах, развязнасць.

Залішняя в. у абыходжанні.

4. Адступленне ад агульных правіл, ад нормы ў чым-н.

Паэтычная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́льнасць ж., в разн. знач. во́льность;

в. ду́мкі — во́льность мы́сли;

в. у абыхо́джанні — во́льность в обраще́нии;

паэты́чная в. — поэти́ческая во́льность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́льнасць, ‑і, ж.

1. Свабода, незалежнасць. Мы кубкі ўздымалі За вольнасць людскую, за праўду на свеце. Броўка. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на змаганне За люд наш, за вольнасць зямлі. Колас. // Самастойнасць, неабмежаванасць у дзеяннях. Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Захацелася хутчэй і паўней адчуць гэтую вольнасць. Галавач.

2. Парушэнне агульнапрынятых правіл, адступленне ад нормы. Паэтычная вольнасць.

3. Нястрыманасць, фамільярнасць; нетактоўнасць. Вольнасць у абыходжанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́льны, -ая, -ае.

1. Свабодны, незалежны.

Вольныя людзі.

Вольная праца.

2. Свабодны, нічым не абмежаваны.

Вольнае жыццё.

В. вецер.

Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па сваім меркаванні).

3. Нікім, нічым не заняты.

Вольнае месца ў вагоне.

Вольная пасада (вакантная). Вольная хвіліна.

4. Не абмежаваны якімі-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.

В. акіян.

В. ход.

5. Не абмежаваны якімі-н. правіламі, законам.

В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.

6. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.

Вольнае абыходжанне.

7. Свабодалюбны.

Вольная думка, натура.

8. Не заціснуты, не замацаваны ў чым-н.

В. канец вяроўкі.

Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.

Вольны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп.

Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў Сярэднія вякі.

Вольны пераклад — не літаральны пераклад.

Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.

Па вольным найме — аб службе неваенных у ваеннай установе.

|| наз. во́льнасць, -і, ж. (да 2, 5 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́льность

1. в разн. знач. во́льнасць, -ці ж.;

пропове́довать во́льность прапаве́даваць во́льнасць;

во́льность мы́сли во́льнасць ду́мкі;

во́льность в обраще́нии во́льнасць у абыхо́джанні;

допуска́ть во́льность в перево́де дапуска́ць во́льнасць у перакла́дзе;

2. ист. (привилегия, льгота) во́льнасць, -ці ж.; прывіле́я, -ле́і ж.;

ука́з о во́льности дворя́нства ука́з аб во́льнасці двара́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вольго́тность прыво́льнасць, -ці ж., во́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згіне́нне, ‑я, н.

Пагібель. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на згіненне За люд наш, за вольнасць зямлі. Жыць будзеце вы ў пакаленнях, Сыны нашых вёсак, раллі! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вальнякі́ ’месца, дзе жылі людзі, якія мелі вольнасць ад прыгону’ (Яшк.). Ад вальняк ’вольны чалавек’. Магчыма, таксама па мадэлі тапонімаў (Сушнякі і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абяца́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Абяцанне (часцей нявыкананае). [Тапурыя:] — Цара-такі прагналі, але вольнасць народу багатыя не далі, ашукалі народ абяцанкамі... Самуйлёнак. Сымон жа крыўду дзён спазнаў, Цану спазнаў ён абяцанкам. Броўка. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Прыказка.

•••

Абяцанкамі карміць гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)