во́кліч
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
во́кліч |
во́клічы |
| Р. |
во́клічу |
во́клічаў |
| Д. |
во́клічу |
во́клічам |
| В. |
во́кліч |
во́клічы |
| Т. |
во́клічам |
во́клічамі |
| М. |
во́клічы |
во́клічах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
во́кліч, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём.
2. Тое, што і воклік.
З лесу даносіўся в.: — Сяргей!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во́кліч, -чу м. во́зглас, восклица́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́кліч, ‑у, м.
1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём, хваляваннем. Чуюцца радасныя воклічы дзяцей, узаемныя прывітанні, абмен навінамі. В. Вольскі. Чуўся грозны вокліч: — Стой! Назад! Лынькоў.
2. Тое, што і воклік. [Алесь] бягом кінуўся да воза, але ў гэты момант пачуў ціхі і трывожны вокліч: — Алесь! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́кліч ’словы, якімі аклікаюць каго-небудзь’ (БРС, Гарэц.). Ад воклік пры дапамозе суф. ‑jь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ціп-ці́п, выкл.
Вокліч, якім падзываюць курэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вох, выкл.
Вокліч пры здзіўленні, горы, болі і пад. пачуццях.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́гук, -у, мн. -і, -аў, м.
Гучны вокліч, вокрык.
В. адабрэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бра́ва, выкл.
Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне.
Усе крычаць: «Брава!»
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
э́ўрыка, выкл.
1. Легендарны вокліч Архімеда (літаральна «Знайшоў!») з нагоды адкрыцця ім гідрастатычнага закону.
2. Агульнаўжывальны вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні цяжкай задачы, пры ўзнікненні ўдалай думкі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)