вокамгне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вокамгне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вокамгне́нне вокамгне́нні
Р. вокамгне́ння вокамгне́нняў
Д. вокамгне́нню вокамгне́нням
В. вокамгне́нне вокамгне́нні
Т. вокамгне́ннем вокамгне́ннямі
М. вокамгне́нні вокамгне́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вокамгне́нне ср. мгнове́ние, миг м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вокамгне́нне, ‑я, н.

Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне. Праз вокамгненне з гоманам і гулам далечыня ад воч яе схавала... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мгнове́ние ср. вокамгне́нне, -ння ср.; (миг) міг, род. мі́гу м.; (момент) мо́мант, -ту м.;

◊

в мгнове́ние о́ка у вокамгне́нне, у адзі́н мо́мант;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́ко во́ка, -ка ср.;

◊

в мгнове́ние о́ка у вокамгне́нне, у адзін мо́мант;

бере́чь как зени́цу о́ка берагчы́ як зрэ́нку во́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

миг м. міг, род. мі́гу м.; (мгновение) вокамгне́нне, -ння ср., імгне́нне, -ння ср.; (момент) мо́мант, -ту ж.;

в оди́н миг у адзі́н міг, мі́гам, у адно́ імгне́нне, у адзі́н мо́мант;

в тот же миг у той жа мо́мант;

ни на миг ні на імгне́нне, ні на хвілі́ну, ні на мо́мант.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)