Во́бак ’побач; убаку’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., КТС). Рус. о́бок, польск. obok, в.-луж. wobok. З о‑ і бок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бач ’убаку; побач’ (Нас., Касп., КЭС, КТС). Рус. о́бочь, укр. о́біч ’тс’. Ад вобак пры дапамозе суф. ‑ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)