ве́шчы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́шчы ве́шчая ве́шчае ве́шчыя
Р. ве́шчага ве́шчай
ве́шчае
ве́шчага ве́шчых
Д. ве́шчаму ве́шчай ве́шчаму ве́шчым
В. ве́шчы (неадуш.)
ве́шчага (адуш.)
ве́шчую ве́шчае ве́шчыя (неадуш.)
ве́шчых (адуш.)
Т. ве́шчым ве́шчай
ве́шчаю
ве́шчым ве́шчымі
М. ве́шчым ве́шчай ве́шчым ве́шчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́шчы уст. ве́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́шчы, ‑ая, ‑ае.

Уст. Мудры, здольны прадракаць. Вешчы баян. // Які прадказвае, прарочыць што‑н. Вешчы сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́шчы ’мудры, здольны прадракаць’ (КТС, БРС), укр. віщий ’тс’, рус. вещий: паўн. ’вядзьмар, чараўнік’, разан. ’разумны, талковы, красамоўны’, ст.-рус. вѣщий ’тс’ (з X ст.), польск. wieszczy ’вампір’, каш. ’дух чалавека, які нарадзіўся з зубамі’, wieszcz ’паэт, прарок’; ’чалавек, народжаны ў кашулі’, wieszczka ’варажбітка’, в.-луж. wěšćer ’варажбіт, прадказальнік’, н.-луж. wěšćaŕ ’тс’, чэш. věští, věšteckýвешчы’, славен. véšča ’ведзьма’, veščec ’чараўнік’, серб.-харв. ве̏шт ’вопытны, дасведчаны, лоўкі, умелы’, макед. ’умелы, мастацкі’, вештак ’спецыяліст’, балг. вещ ’дасведчаны’, ст.-слав. вѣщь, вѣьцъ ’чараўнік, вядзьмар’, ц.-слав. вѣшть (з XIV ст.), прасл. věštь‑jь < *věstj‑ < *věd‑tjo‑. Да ведаць (гл.). Параўн. Міклашыч, 390; Праабражэнскі, 1, 110; Фасмер, 1, 309; Шанскі, 1, В, 83; КЭСРЯ, 79; БЕР, 1, 140–141; Махэк₂, 686.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́щий уст. ве́шчы, праро́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вяшча́ць (БРС, Крывіч, КТС). Укр. віщати, віщувати, рус. вещать, ст.-слав. вѣштати, вѣштавати, вѣщати. Паводле Жураўскага, Мат. да V Міжн. з’езда слав., 51, запазычана з царкоўнаславянскай мовы праз рускую. Далей да вешчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вешчыца ’ведзьма, якая кладзе сваё цела пад ступу, а сама вылятае сарокай праз комін’ (паўн.-віц., Крывіч, 12, 1926, 108), паўн.-рус. вещица ’ведзьма, гадалка, нячысцік’; ’эпітэт сарокі’; ’пляткарка’, польск. кракаўск. wiescyca ’д’ябліца’, wieszczyca ’тс’, каш. ’вампір’, чэш. věštice ’ведзьма’, мар. věštica ’лясная німфа’, славац. veštica ’прадракальніца, прарочыца, чараўніца’, славен. veščíca ’прарочыца’, серб.-харв. ве̏штица ’старая жанчына, якая патаемна супрацоўнічае з д’ябламі’, макед. вештица ’ведзьма’, балг. вещица ’ведзьма, чараўніца, злая, грозная жанчына’; ’начны матыль, святляк Lampiris’, ст. слав. вѣщица, прасл. věštica ’жанчына, якая ведала будучае і прадказвала яго’. Утварылася ад прыметніка věštь‑ (< vědati) і суф. ‑ica. Гл. таксама ве́шчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)