ве́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., вядзе́цца; вёўся, вяла́ся, вяло́ся; вядзіся; незак.

1. Адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца.

Вядзецца барацьба за высокую якасць прадукцыі.

Вядзецца шырокае жыллёвае будаўніцтва.

2. Гадавацца, даваць прыплод.

У нас свінні добра вядуцца.

3. безас. Быць звычаем, падтрымлівацца.

Так у нас здаўна вядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́сціся

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вядзе́цца вяду́цца
Прошлы час
м. вё́ўся вялі́ся
ж. вяла́ся
н. вяло́ся
Загадны лад
2-я ас. вядзі́ся вядзі́цеся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ве́сціся несов.

1. безл. (быть в обычае) вести́сь;

як у нас вядзе́цца — как ведётся у нас;

2. разг. вести́сь;

у яго́ вялі́ся пчо́лы — у него́ вели́сь пчёлы;

3. (протекать — о разговоре) вести́сь;

4. (постепенно возвращаться к одной и той же теме) враща́ться;

спрэ́чкі вялі́ся вако́л аднаго́ пыта́ння — пре́ния враща́лись вокру́г одного́ вопро́са;

5. (идти, проводиться дальше) продолжа́ться;

рабо́та вядзе́цца паспяхо́ва — рабо́та продолжа́ется успе́шно;

6. страд. вести́сь; уводи́ться, увлека́ться; тяну́ться; см. ве́сці 1, 2;

◊ у ці́хім бало́це чэ́рці вяду́цца — посл. в ти́хом о́муте че́рти во́дятся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́сціся, вядзецца; пр. вёўся, вялася, вялося; заг. вядзіся; незак.

1. Адбывацца, ажыццяўляць, праводзіцца. Вядзецца барацьба за высокую якасць прадукцыі. Вядзецца шырокае жыллёвае будаўніцтва. □ Страляніна была моцная і інтэнсіўная. Здавалася, што яна вядзецца недзе зусім непадалёку. М. Ткачоў. Пачынаючы з гэтага дня, работы на канале вяліся ўжо штодзённа. Краўчанка. // Прадаўжацца, працягвацца. Жанчына ўздыхала І шаптала: «Вам як знаёмаму па шчырасці скажу...» Хаця знаёмства ў іх не так даўно вялося, Адразу тут каля акна і пачалося. Корбан. Вось так гамонка ў іх вялася У зручны выпадак не раз. Колас.

2. Жыць; пладзіцца, размнажацца. Калісьці зубры вяліся па ўсёй Еўропе. В. Вольскі. Пад стрэхамі ляпіліся ластаўкі, вераб’і, у дуплах вяліся шпакі. Чарнышэвіч. // Гадавацца, даваць прыплод. [Мацвей:] — У мяне свінні, на яго ліха, не вядуцца: падгладзіш крыху, то возьме і прыхварэе. Лобан.

3. Быць, мецца ў наяўнасці. Бацька гаспадарыў, дык і хлеб вёўся. Якімовіч. Кавалачак сала ў нас яшчэ вядзецца, а скончыцца — перабудзем дзён колькі на хлебе. Пальчэўскі.

4. безас. Быць звычаем, падтрымлівацца. Нас знаёміла Зося і ўсіх нас вяла, Як пры [сустрэчах] вялося, у дом да стала. Куляшоў. Як звычайна вядзецца ў такіх разах, першымі з’яўляліся меней значныя асобы. Колас.

5. Зал. да весці (у 1, 2, 4 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясьці ’весці, цягнуць’ (КТС, Бяльк., Касп., міёр., З нар. сл.), вясьці́сь ’весціся, быць, паводзіцца, устанавіцца звычаю’ (Бяльк.). Да ве́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уводи́ться страд.

1. ве́сціся; выво́дзіцца; адво́дзіцца; заво́дзіцца;

2. кра́сціся; зво́дзіцца, адбіва́цца; см. уводи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ручы́цца ’весціся; добра гадавацца, пладзіцца’; (звычайна з адмоўем) ’удавацца, шанцаваць; надарацца’ (ТСБМ), ручы́ць ’ідзе ў руку, шанцуе (у жывёлагадоўлі)’ (маладз., Янк. Мат.). Да рука (гл.), параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вести́сь несов.

1. в разн. знач. ве́сціся;

как ведётся у нас як у нас вядзе́цца;

у него́ вели́сь пчёлы у яго́ вялі́ся пчо́лы;

ведётся бесе́да вядзе́цца (ідзе́, адбыва́ецца) гу́тарка;

2. страд. ве́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нейтра́льны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.

Нейтральная краіна.

2. перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).

Заняць нейтральную пазіцыю.

3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).

Н. раствор.

4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).

Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.

○

Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.

|| наз. нейтра́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ручы́цца, ру́чыцца; незак.

Разм.

1. Весціся; добра гадавацца, пладзіцца. Даніла — хлопец станавіты, Марына — болей бы такіх. Пайшло дабро ручыцца ў іх. Колас. А каты Заблоцкім ручацца .. От каб гэтак, як каты, авечкі ручыліся. Калюга. Як гаспадар каля жывёлы мучыцца, то жывёла ручыцца. Прыказка.

2. (звычайна з адмоўем). Удавацца, шанцаваць; надарацца. Убачыць усё хацеў Ахрэма, ды ніяк не ручылася сустрэча. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)