ве́стачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ве́стачка ве́стачкі
Р. ве́стачкі ве́стачак
Д. ве́стачцы ве́стачкам
В. ве́стачку ве́стачкі
Т. ве́стачкай
ве́стачкаю
ве́стачкамі
М. ве́стачцы ве́стачках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да вестка. Ішлі дні, тыдні, а Анатоль не даваў аб сабе аніякае вестачкі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Паведамленне, звестка.

В. аб прыездзе.

Без вестак прапасці (бясследна знікнуць). Падаць пра сябе вестку (паведаміць).

|| памянш. ве́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́стка ’паведамленне, весць’ (БРС, КТС, Яруш., Касп., Растарг.), памянш. вестачка (КТС), укр. ві́стка ’тс’, рус. вестка ’весць, вестачка’, ст.-рус. вѣстка (з XVI ст.). Усх.-слав. утварэнне ад вѣст‑. У бел. мове суф. ‑к‑a, відавочна, па аналогіі да чу́тка. Гл. таксама весць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)