ве́сні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́сні ве́сняя ве́сняе ве́снія
Р. ве́сняга ве́сняй
ве́сняе
ве́сняга ве́сніх
Д. ве́сняму ве́сняй ве́сняму ве́снім
В. ве́сні (неадуш.)
ве́сняга (адуш.)
ве́снюю ве́сняе ве́снія (неадуш.)
ве́сніх (адуш.)
Т. ве́снім ве́сняй
ве́сняю
ве́снім ве́снімі
М. ве́снім ве́сняй ве́снім ве́сніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́сні поэт., см. веснавы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́сні, ‑яя, ‑яе.

Паэт. Веснавы. На вясёлкавым кані Едзе першы весні гром Нашым полем за сялом. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весні ’вясновы, вясенні’ (КТС, Сцяшк. МГ), ст.-рус. весьнии (мн.), чэш. vesní ’тс’. Старажытнае ўтварэнне ад vesn‑a і суф. ‑jь. У сучаснай бел. мове весні мае народнапаэтычнае адценне; літаратурным лічыцца веснавы́, дыял. вясе́нні узнікла па аналогіі да асенні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неўгамо́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і неўгамонны. О, што за погляд вачэй, смех неўгамонлівы, весні! Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарэ́шты, прысл.

Зусім, канчаткова, поўнасцю. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч. Таго ніколі не пакіне Юнацкі, Вечна весні ўздым, Хто аддае, Як дар краіне, Жыццё дарэшты — маладым! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Веснавы ’вясенні’ (КТС) — прыметнік да вясна́, утвораны таксама, як і зімовы, пры дапамозе суф. ‑ов‑ы. Інакш больш старажытным (паводле словаўтварэння) можна лічыць ве́сні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

веснавы, вясновы; вясняны, весні (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Весны ’вясенні, вясновы’ (КТС). Узыходзіць да ст.-рус. весный (< ves‑nь‑jь) ’вясенні’ (з XIII ст.). Можна меркаваць, што формы на ‑nъ з’яўляюцца больш новымі, чым на ‑nь. Наяўнасць ст.-рус. вешный ’тс’ (з XVI ст.) сведчыць пра выраўноўванне ‑сн‑ у ‑шн‑ паводле ўзору з мяккай асновай (ves‑nь‑jь < veš‑nь‑jь). Параўн. таксама ве́сні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што, за што. Торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі. — Добра б, каб вы [Цімка] пра гэта Лёдзі расказалі... — сказаў Шарупіч, не зважаючы на тое, што жонка тузае яго за крысо. Карпаў. [Мартыневіч] падганяў сваю Чорную, дужую, але ляную кабылу, тузаў лейцамі, цмокаў, крычаў, але яна не слухалася. Чарнышэвіч. У швачнай гудзелі машыны. Заўважыўшы Ваську, .. [дзяўчаты] кінуліся да яго гаманлівай стайкай, церабілі за пінжак, тузалі за рукі. Лынькоў. // Цягаць за валасы, вушы і пад. Раман крыху пастаяў, потым рашуча падышоў да ложка, узяў Сафрона за кучаравую чупрыну і пачаў тузаць. Чарнышэвіч. Машынка [майстра], як і нажніцы, раз-пораз так тузалі мае валасы, што аж іскры мітусіліся ў вачах. Паслядовіч. // Тармасіць, трэсці. Я абшчапіла .. [бацьку] за плечы, тузала, смяялася. Савіцкі. Разбудзілі [Ігната] пасля таго, як доўга тузалі за плечы. Галавач. // Разм. Біць, калаціць, трэсці каго‑н. Тады жонка Змітрака, хітрая жанчына, пачынала тузаць мужчын, даваць то аднаму, то другому ў каршэнь ды выпіхваць з хаты. Кавалёў. // Рэзкім рухам кранаць з месца. [Шафёр:] — Чапляй [трос] там!.. Ды не тузай рыўкамі... Аношкін. [Андрэй] азірнуўся — ззаду падскоквалі ўгару снапы; трактар тузаў воз. Пташнікаў. / у безас. ужыв. Вагон калыхала і тузала на кожным стыку. Грахоўскі. Вагон хадзіў ходарам. Эшалон тузала, бразгалі буферы. Ставер. // Торгаць сюды-туды, імкнучыся адчыніць што‑н. [Маці] тузала дзверы, бразгала жалезам, пакуль адчыніла. Чорны. // Шавяліць, развяваць, рваць што‑н. (пра вецер). Ветрык весні, ветрык-гарэза Ўсё трасе і тузае сад. Караткевіч.

2. каго-што. Рытмічна торгаць, пранізваць (пра боль). Пасля ўсёй гэтай валтузні Кандрат Назарэўскі пачуў яшчэ больш, як боль востра тузаў нагу. Чорны. Часам Ганна вярэдзіла .. [пазногаць], і руку ламаў, тузаў моцны боль. Мележ. // безас. Разм. Нудзіць, рваць. Выжлятніка тузала ў качарэжніку ля грубкі. Пташнікаў. На ўсю царкву не пах ужо — смурод, І чхае, й кашляе народ, Таго ўжо тузае і рве. Крапіва. // безас. Выклікаць рэзкі штуршок. Забыўшы пра гэта, жанчына дакранаецца рукой да металічнага прадмета, і яе тузае электрычным разрадам. Новікаў. // чым. Рабіць рэзкія сутаргавыя рухі якой‑н. часткай цела. [Ігнат] напінаў рукі, тузаў плячыма, ірваўся. Мележ.

3. перан.; каго. Разм. Не даваць спакою каму‑н., дакучаць якімі‑н. патрабаваннямі. Крытык, родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць — то ты кіруй, Ды не вельмі тузай. Крапіва. [Ермаліцкі:] — Да таго ж у нас пачынаецца справаздача, і замест работы мы будзем толькі тузаць людзей, а яны і так перагружаны. Скрыган. А жыццё тузае людзей, як захоча. Асіпенка. // Надаядаць каму‑н. шматлікімі пытаннямі, просьбамі. Ганьку тузаюць малыя: — Што ты прынесла? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)