веснахо́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. веснахо́д веснахо́ды
Р. веснахо́ду веснахо́даў
Д. веснахо́ду веснахо́дам
В. веснахо́д веснахо́ды
Т. веснахо́дам веснахо́дамі
М. веснахо́дзе веснахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

веснахо́д, -ду м., поэт. по́ступь весны́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

веснахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Паэт. Хада вясны. Толькі ціха сніцца зорам крыгалом і веснаход. Машара. // Надыход светлых, радасных падзей, з’яў і пад. Яшчэ шмат хто глядзіць мо варожа На ўспенены дзён веснаход... Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Веснаход (паэт.) ’хада вясны, надыход светлых, радасных падзей, з’яў’ (КТС); ’назва арганізацыі маладых пісьменнікаў і мастакоў Заходняй Беларусі’ (з 1927 г.). Да вясна́ (гл.) і ход (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)