вербава́ць, вярбу́ю, вярбу́еш, вярбу́е; вярбу́й; вербава́ны; незак., каго.

Набіраць, наймаць людзей на якую-н. працу, схіляць да ўступлення ў якую-н. арганізацыю.

В. рабочых на лесараспрацоўкі.

В. дабравольцаў.

|| зак. завербава́ць, -вярбу́ю, -вярбу́еш, -вярбу́е; -вярбу́й; -вербава́ны.

|| наз. вярбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -бо́вак, ж.

|| прым. вярбо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вербава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вярбу́ю вярбу́ем
2-я ас. вярбу́еш вярбу́еце
3-я ас. вярбу́е вярбу́юць
Прошлы час
м. вербава́ў вербава́лі
ж. вербава́ла
н. вербава́ла
Загадны лад
2-я ас. вярбу́й вярбу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вярбу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вербава́ць несов. вербова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вербава́ць, вярбую, вярбуеш, вярбуе; незак., каго.

Набіраць, наймаць людзей на якую‑н. працу, схіляць да ўступлення ў якую‑н. арганізацыю. Вербаваць рабочых на лесараспрацоўкі. □ Школа існавала ўжо некаторы час, але карысці з яе не было, бо людзі, якія ў ёй вучыліся, кідалі гэтую нязвыклую ім справу, ледзьве пабыўшы ў ёй тыдзень або найбольш два. Вербавалі тады новых «вучняў». Чорны. Прысуду і кары яшчэ патрабуем Злачынцам праклятым, што ночы і дні Разбой ухваляюць, забойцаў вярбуюць Да новай крывавай сусветнай вайны. Танк.

[Ад ням. werben — шукаць, дамагацца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завербава́ць гл. вербаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярбо́вачны гл. вербаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярбо́ўка гл. вербаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вербова́ть несов. вербава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вербава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вербаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярбо́ўка, ‑і, ДМ ‑цы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вербаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)