вербаваць, вярбую, вярбуеш, вярбуе; незак., каго.

Набіраць, наймаць людзей на якую‑н. працу, схіляць да ўступлення ў якую‑н. арганізацыю. Вербаваць рабочых на лесараспрацоўкі. ▪ Школа існавала ўжо некаторы час, але карысці з яе не было, бо людзі, якія ў ёй вучыліся, кідалі гэтую нязвыклую ім справу, ледзьве пабыўшы ў ёй тыдзень або найбольш два. Вербавалі тады новых «вучняў». Чорны. Прысуду і кары яшчэ патрабуем Злачынцам праклятым, што ночы і дні Разбой ухваляюць, забойцаў вярбуюць Да новай крывавай сусветнай вайны. Танк.

[Ад ням. werben — шукаць, дамагацца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)