ве́расень

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ве́расень
Р. ве́расня
Д. ве́расню
В. ве́расень
Т. ве́раснем
М. ве́расні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́расень, -сня, н.

Дзявяты месяц каляндарнага года.

|| прым. вераснёвы, -ая, -ае і вераснёўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́расень, -сня м. сентя́брь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́расень, ‑сня, м.

Дзевяты месяц года. Быў канец верасня, і маладыя бярозкі на ўзлессі стаялі ў залатым убранні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́расень. Ст.-бел. вресень, врешеньверасень’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. ве́ресень (ст.-укр. вресень). У Насовіча форма вресень (з заўвагай: «Употребляется шляхтою»). Усх.-слав. формы з паўнагалоссем з’явіліся даволі позна. Лічыцца, што вресеньве́расень, ве́ресень) — запазычанне з польск. (польск. wrzesieńверасень’ ад назвы расліны верас: польск. wrzos, прасл. *versъ; гл. ве́рас). Гл. Галыньска–Баранова, Ukr. nazwy, 58–61 (падрабязна, з лінгвагеаграфіяй). Менш пераконвае думка, што вресень — гэта ўсх.-слав. слова, але толькі «славянізаванае». Рудніцкі (1, 353) усх.-слав. (укр.) ве́ресень выводзіць прама ад назвы расліны ве́рес, не закранаючы пытанне аб магчымасці запазычання. Качарган (Мовознавство, 1971, № 2, 88) форму вресень лічыць стараславянізмам. Неверагодна Дабрадомаў (РР, 1967, № 5, 57), які звязвае слав. *versьnь з дзеясловам тыпу рус. вереща́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́рхатны, -ая, -ае.

У выразе: бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на паўднёвых курортах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сентя́брь ве́расень, -сня м.;

смотре́ть сентябрём глядзе́ць пану́ра;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празры́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць празрыстага. Быў верасень, стаялі цёплыя, ціхія, поўныя празрыстасці і бляску дні. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вірасаві́к ’жарабя, якое нарадзілася ў верасні месяцы’ (КЭС, лаг.). Да верасаві́к < верасовы < верасень (гл.). Параўн. польск. wrześniak ’зайчанё, якое нарадзілася ў верасні’; ’конь-верасавік, які лічыцца трывалым, здаровым’; ’чалавек, які выглядае маладым і свежым, бо верасень — самы здаровы месяц’ (КСПГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. што. Калупаючы, драпаючы, здзерці што‑н. Скалупнуць балячку.

2. перан.; каго. Прымусіць пакінуць якое‑н. месца; прагнаць. Скалупнулі ў той верасень ненавіснага пана... Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)