Вірасаві́к ’жарабя, якое нарадзілася ў верасні месяцы’ (КЭС, лаг.). Да верасаві́к < верасовы < верасень (гл.). Параўн. польск.wrześniak ’зайчанё, якое нарадзілася ў верасні’; ’конь-верасавік, які лічыцца трывалым, здаровым’; ’чалавек, які выглядае маладым і свежым, бо верасень — самы здаровы месяц’ (КСПГ).