Верані́ка

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Верані́ка Верані́кі
Р. Верані́кі Верані́к
Д. Верані́цы Верані́кам
В. Верані́ку Верані́к
Т. Верані́кай
Верані́каю
Верані́камі
М. Верані́цы Верані́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рысу́нак, ‑нка, м.

Тое, што і малюнак. Рысунак сябрам спадабаўся. Яны палажылі яго ў канверт і адправілі пісьмо Жуку нелегальна. Ці атрымаў яго адрасат і як паставіўся да рысунка, сябры не дазналіся. Колас. — Я, таварыш інжынер, не магу разабрацца ў гэтых справах, я нідзе не вучылася, якія-небудзь вялікія там пабудовы бачыла толькі калі-небудзь на здымках, на рысунках. Чорны. Ёсць у апавяданні таксама цікавы псіхалагічны рысунак Веранікі і самога лірычнага героя, ад імя якога апавяданне вядзецца. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)