венге́рац

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. венге́рац венге́рцы
Р. венге́рца венге́рцаў
Д. венге́рцу венге́рцам
В. венге́рца венге́рцаў
Т. венге́рцам венге́рцамі
М. венге́рцу венге́рцах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

венге́рац,

гл. венгры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

венгр венге́рац, -рца м., венгр, род. ве́нгра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́нгры, ‑аў; адз. венгерац, ‑рца, м.; венгерка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. венгеркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вэ́нгравенгерац’ (Шат.). Кантэкст: «Па сяле ходзіць вэнгра з лякарствамі». Таму можна меркаваць, што гэта слова мела таксама значэнне ’вандроўны гандляр’. Параўн. рус. венге́рец, венгрвенгерац’, а таксама ’бродячий торговец, продававший по городам и поместьям товары и лекарства, по происхождению главным образом словак из Венгрии’ (Фасмер, 1, 290, са спасылкай на Мельнікава–Пячэрскага). З польск. węgierвенгерац’ (гл. Фасмер, там жа). Гл. таксама дадаткі Трубачова (там літ-ра адносна венгерец ’гандляр’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)