венге́рац

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. венге́рац венге́рцы
Р. венге́рца венге́рцаў
Д. венге́рцу венге́рцам
В. венге́рца венге́рцаў
Т. венге́рцам венге́рцамі
М. венге́рцу венге́рцах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

венге́рац,

гл. венгры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

венге́рац м. разм. ngar m - n, - n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

венгр венге́рац, -рца м., венгр, род. ве́нгра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуго́рац гл. венгерац, мадзьяр

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ве́нгры, ‑аў; адз. венгерац, ‑рца, м.; венгерка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. венгеркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вэ́нгравенгерац’ (Шат.). Кантэкст: «Па сяле ходзіць вэнгра з лякарствамі». Таму можна меркаваць, што гэта слова мела таксама значэнне ’вандроўны гандляр’. Параўн. рус. венге́рец, венгрвенгерац’, а таксама ’бродячий торговец, продававший по городам и поместьям товары и лекарства, по происхождению главным образом словак из Венгрии’ (Фасмер, 1, 290, са спасылкай на Мельнікава–Пячэрскага). З польск. węgierвенгерац’ (гл. Фасмер, там жа). Гл. таксама дадаткі Трубачова (там літ-ра адносна венгерец ’гандляр’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Węgier

м. венгр, венгерац

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Madziar

м. мадзьяр, венгр, венгерац

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПЕ́ЦЁФІ ((Petöfi) Шандар) (1.1.1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя — 31.7.1849),

венгерскі паэт; прадстаўнік рэв. рамантызму. Быў статыстам у т-ры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842. У ранняй паэзіі (зб. «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фалькл. матывамі, гал. тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамант. настроі ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—46), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 у Галіцыі і рэв. падзей у Пешце 1848—49 яго паэзія набыла яскрава рэв.-дэмакр. характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэв. ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апубл. 1874) пра трагічны лёс рэвалюцыянера. На бел. мову яго вершы пераклалі А.​Зарыцкі, Я.​Семяжон, М.​Хведаровіч, апавяданні — Г.​Сапрыка, М.​Татур.

Тв.:

Бел. пер. — Ліра і меч: Выбр. Мн., 1971;

У кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;

У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977;

У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1978;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—3. Будапешт, 1973.

Літ.:

Петефи в мировой культуре. М., 1975;

Парнов Е.И. Витязь чести: Повесть о Шандоре Петефи. М., 1982;

Ийеш Д. Шандор Петефи: Пер. с венг. М., 1984.

Л.​П.​Баршчэўскі.

Ш.Пецёфі.
У.Пеці.

т. 12, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)