Палта́цы, палцаты ’дуэль’ (Нас., Гарэц.). З польск. palcat ’палка, прут’ < венг. palcat — він. скл. наз. palca ’палка, посах’ (Карский, Белорусы, 162; Кюнэ, Poln., 84). Таксама ст.-бел. палцатъ ’посах’ (польск. palcaKвенг. palca (Булыка, Запазыч., 235). Венг. слова са слав. palica (SESJC, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск. deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск. dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карвашы́ ’адкладныя нарукаўнікі ў світках часцей за ўсё каляровага сукна’ (КЭС), запазычанне з польск. karwasz, якое з венг. karvas (Брукнер, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балта ’сякера’ (Нас.). Відавочна, запазычанне з польск. bałta ’тс’ (а гэта з венг. balta < цюрк.; Брукнер, 12). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коч ’брычка’ (Шпіл., Др.-Падб., Гарэц., Шн.). Укр. кон ’тс’. Запазычанне праз польск. kocz ’тс’ з венг. koesi ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Патана́, пагона ’пляткар, балбатун’, патоніэти ’вярзці недарэчнасці, бязглуздзіцу’, ’балбатаць’ (Бес.). З венгерскай мовы, параўн. венг. pakpnäs ’трэск, шчоўк’ pattani ’трашчаць, шчоўкаць, ляскаць’. ©

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́нда ’старажытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр. бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск. bunda, чэш. bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг. bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гас ’страх’ (Нас.: ад гаси́ть). Запазычанне з польск. gas ’тс’ (а гэта з венг. мовы; гл. Брукнер, 136). Параўн. таксама рус. гас у Фасмера, 1, 396.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мага́р ’мяшэй італьянкі, Setaria italica L.’, ’npoca, Panicum italicum L.’ (ТСБМ; маг., Кіс.). Чэш. muhar, mohar, харв. muhar — усе з венг. mohar (Мацэнаўэр, Cizí sl., 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правэ́йдацца ’правалаквацца’ (Скарбы). Гл. ведацца ’сноўдацца, хадзіць без справы’ (там жа), няяснага паходжання; магчыма, ад польск. wajda ’цыганскі кіраўнік’ (з венг. wajda < wojewoda, гл. Брукнер, 599).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)