велічэ́зны, -ая, -ае.

Надзвычай вялікі, велізарны.

В. завод.

|| наз. велічэ́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велічэ́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. велічэ́зны велічэ́зная велічэ́знае велічэ́зныя
Р. велічэ́знага велічэ́знай
велічэ́знае
велічэ́знага велічэ́зных
Д. велічэ́знаму велічэ́знай велічэ́знаму велічэ́зным
В. велічэ́зны (неадуш.)
велічэ́знага (адуш.)
велічэ́зную велічэ́знае велічэ́зныя (неадуш.)
велічэ́зных (адуш.)
Т. велічэ́зным велічэ́знай
велічэ́знаю
велічэ́зным велічэ́знымі
М. велічэ́зным велічэ́знай велічэ́зным велічэ́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

велічэ́зны грома́дный, огро́мный, исполи́нский, велича́йший, большу́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

велічэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Надзвычай вялікі; велізарны. За лугам, за лесам ляжаў, нібы астываючы, велічэзны шар сонца. Гамолка. На месцы барака і ўглыб вуліцы вырас велічэзны хімічны завод. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исполи́нский велічэ́зны, веліза́рны, гіга́нцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грома́дный велічэ́зны, веліза́рны, вялі́зарны, вялі́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

огро́мный вялі́кі, веліза́рны, вялі́зны, велічэ́зны;

огро́мное значе́ние вялі́кае (веліза́рнае) значэ́нне;

огро́мный дом вялі́кі (вялі́зны, велічэ́зны) дом.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

большу́щий прост. веліза́рны, вялі́зарны, вялі́зны, вялі́зазны, велічэ́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моцнагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які мае моцны голас. Высокі, шыракагруды, моцнагалосы стаяў .. [Маякоўскі] побач з трыбунай перад вялікай перапоўненай залай ва ўвесь свой велічэзны рост. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павеліча́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для павелічэння таго, што разглядаецца.

Павелічальнае шкло.

2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць большы памер прадмета ці большую ступень якасці, а таксама эмацыянальныя адносіны (напр.: дамішча, велічэзны). Павелічальныя суфіксы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)