ве́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паказаная адрэзкам прамой матэматычная велічыня, якая характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам.

|| прым. ве́ктарны, -ая, -ае.

Вектарнае вылічэнне (матэматычная дысцыпліна).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́ктар ве́ктары
Р. ве́ктара ве́ктараў
Д. ве́ктару ве́ктарам
В. ве́ктар ве́ктары
Т. ве́ктарам ве́ктарамі
М. ве́ктары ве́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́ктар м., мат. ве́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́ктар, ‑а, м.

Спец. Адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак. Раскладанне вектара.

[Ад лац. vector — які вязе, нясе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ктару́нкцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ве́ктару́нкцыя ве́ктару́нкцыі
Р. ве́ктару́нкцыі ве́ктару́нкцый
Д. ве́ктару́нкцыі ве́ктару́нкцыям
В. ве́ктару́нкцыю ве́ктару́нкцыі
Т. ве́ктару́нкцыяй
ве́ктару́нкцыяю
ве́ктару́нкцыямі
М. ве́ктару́нкцыі ве́ктару́нкцыях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́ктар-патэнцыя́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́ктар-патэнцыя́л ве́ктар-патэнцыя́лы
Р. ве́ктар-патэнцыя́лу ве́ктар-патэнцыя́лаў
Д. ве́ктар-патэнцыя́лу ве́ктар-патэнцыя́лам
В. ве́ктар-патэнцыя́л ве́ктар-патэнцыя́лы
Т. ве́ктар-патэнцыя́лам ве́ктар-патэнцыя́ламі
М. ве́ктар-патэнцыя́ле ве́ктар-патэнцыя́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́дыус-ве́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́дыус-ве́ктар ра́дыус-ве́ктары
Р. ра́дыус-ве́ктара ра́дыус-ве́ктараў
Д. ра́дыус-ве́ктару ра́дыус-ве́ктарам
В. ра́дыус-ве́ктар ра́дыус-ве́ктары
Т. ра́дыус-ве́ктарам ра́дыус-ве́ктарамі
М. ра́дыус-ве́ктары ра́дыус-ве́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́дыус-ве́ктар (род. ра́дыуса-ве́ктара) м., спец. ра́диус-ве́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́ктор мат. ве́ктар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́диус-ве́ктор мат. ра́дыус-ве́ктар, род. ра́дыус-ве́ктара м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)