ве́дацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ве́даюся ве́даемся
2-я ас. ве́даешся ве́даецеся
3-я ас. ве́даецца ве́даюцца
Прошлы час
м. ве́даўся ве́даліся
ж. ве́далася
н. ве́далася
Загадны лад
2-я ас. ве́дайся ве́дайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ве́даючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́дацца несов., разг.

1. зна́ться, води́ть знако́мство;

2. безл.: і не ве́далася (каму) и не зна́л (зна́ла) (кто);

каб жа ве́даласяе́сли бы знал (зна́ла)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. з кім‑, чым‑н. Мець справу; знацца. Каб не тая выпадковасць, дык, пэўна, ніколі і не ведаліся б, хоць жылі ў суседніх мястэчках — за якіх трыццаць кіламетраў адно ад аднаго. Марціновіч.

2. безас. Пра наяўнасць звестак аб кім‑, чым‑н. [Леўка:] — Не зналася і не ведалася, што ты, Макар Васільевіч, прыбыў у наш Рагозін, ды і не адзін, а з маладзіцай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Правэ́йдацца ’правалаквацца’ (Скарбы). Гл. ведацца ’сноўдацца, хадзіць без справы’ (там жа), няяснага паходжання; магчыма, ад польск. wajda ’цыганскі кіраўнік’ (з венг. wajda < wojewoda, гл. Брукнер, 599).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)