вегетацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вегетацы́йны вегетацы́йная вегетацы́йнае вегетацы́йныя
Р. вегетацы́йнага вегетацы́йнай
вегетацы́йнае
вегетацы́йнага вегетацы́йных
Д. вегетацы́йнаму вегетацы́йнай вегетацы́йнаму вегетацы́йным
В. вегетацы́йны (неадуш.)
вегетацы́йнага (адуш.)
вегетацы́йную вегетацы́йнае вегетацы́йныя (неадуш.)
вегетацы́йных (адуш.)
Т. вегетацы́йным вегетацы́йнай
вегетацы́йнаю
вегетацы́йным вегетацы́йнымі
М. вегетацы́йным вегетацы́йнай вегетацы́йным вегетацы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вегетацы́йны бот. вегетацио́нный;

в. перы́яд — вегетацио́нный пери́од

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вегетацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да вегетацыі.

•••

Вегетацыйны перыяд гл. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вегета́цыя, -і, ж. (спец.).

Рост і развіццё раслін.

|| прым. вегетацы́йны, -ая, -ае.

В. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вегетацио́нный вегетацы́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расти́тельный

1. раслі́нны;

расти́тельный мир раслі́нны свет, перен. раслі́ннае жыццё;

расти́тельный орна́мент раслі́нны арна́мент;

расти́тельное ма́сло але́й;

2. (относящийся к росту) ро́ставы, вегетацы́йны;

расти́тельный проце́сс ро́ставы (вегетацы́йны) працэ́с.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перы́яд, -ду м., в разн. знач. пери́од;

п. ро́сквіту — пери́од расцве́та;

п. трыганаметры́чнай фу́нкцыі — пери́од тригонометри́ческой фу́нкции;

п. хіста́ння — пери́од колеба́ния;

○ вегетацы́йны п. — вегетацио́нный пери́од;

інкубацы́йны п. — инкубацио́нный пери́од;

ледніко́вы п. — леднико́вый пери́од;

про́сты п. — грам. просто́й пери́од;

мелавы́ п. — геол. мелово́й пери́од;

ю́рскі п. — ю́рский пери́од

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перы́яд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Адрэзак часу, у які што‑н. адбываецца або які чым‑н. абмежаваны. Перыяд росквіту. Гістарычны перыяд. Аднаўленчы перыяд. □ Камуністычная партыя кіравалася і кіруецца ленінскім вучэннем аб пераходным перыядзе ад капіталізму да сацыялізма. «Звязда».

2. Спец. Адрэзак часу, на працягу якога завяршаецца які‑н. паўторны працэс. Перыяд вагання. Перыяд абарачэння штучнага спадарожніка вакол Зямлі.

3. Спец. Час, на працягу якога адкладваюцца асадкі геалагічнай сістэмы; частка эры, якая дзеліцца ў сваю чаргу на эпохі. Ледніковы перыяд. Мелавы перыяд мезазойскай эры. Каменнавугальны перыяд палеазойскай эры. Сілурыйскі перыяд. Юрскі перыяд.

4. У матэматыцы — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бесканечных дзесятковых дробах. Перыяд трыганаметрычнай функцыі.

5. У граматыцы — складаная сінтаксічная канструкцыя, часткі якой звязаны паміж сабой граматычна, лексічна і інтанацыйна.

6. У музыцы — пабудова, якая ўвасабляе закончаную музычную думку.

•••

Вегетацыйны перыяд — перыяд росту і развіцця расліны.

Інкубацыйны перыяд — скрыты перыяд хваробы ад моманту заражэння да паяўлення яе першых прыкмет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)