ваўчы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц, ж.

Самка ваўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўчы́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ваўчы́ца ваўчы́цы
Р. ваўчы́цы ваўчы́ц
Д. ваўчы́цы ваўчы́цам
В. ваўчы́цу ваўчы́ц
Т. ваўчы́цай
ваўчы́цаю
ваўчы́цамі
М. ваўчы́цы ваўчы́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ваўчы́ца ж. волчи́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўчы́ца, ‑ы, ж.

Самка воўка. З учарашняга дня ваўчыца не вярнулася ў бярлогу, і галодныя ваўчаняты распаўзліся па кустах. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўчы́ца. Рус. волчи́ца, укр. вовчи́ця, польск. wilczyca, серб. ву̀чица і г. д. Прасл. *vьlčica. Фармальна ўтварэнне суф. ‑ica ад *vьlkъ ’воўк’. Але ставіцца пытанне пра адпаведнасць часткі слова *vьlči‑ і.-е. утварэнню. Параўн. ст.-інд. vr̥kī́, літ. vilkė і г. д. (гл. Зубаты, LF, 25, 239; Мікала, Ursl. Gr., 120; Траўтман, 359; Фасмер, 1, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваўчы́ха ж., см. ваўчы́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

волчи́ха обл., во́лчица ваўчы́ха, -хі ж., ваўчы́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўчы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Тое, што і ваўчыца. Настане ноч — і ўсюды ціха, Хіба завые дзе ваўчыха. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпаркано́гі, ‑ая, ‑ае.

Які хутка ходзіць і бегае. Шпарканогі заяц. □ — А што лепш, Пеця, — шпарканогі кенгуру ці галапузы дрозд? Ракітны. Завывае, бы ў лесе ваўчыца, Шпарканогі кур’ерскі цягнік. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Скаліцца, аскальвацца. Вочы .. [Мані] былі чырвоныя, круглыя, рот шчэрыўся. Мележ. Хітра шчэрыцца адна Злосная ваўчыца. Барадулін. / у перан. ужыв. Амбразуры дзота грозна шчэрыліся на падводу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)