ваўчанё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. ваўчанё́ ваўчаня́ты
Р. ваўчаня́ці ваўчаня́т
Д. ваўчаня́ці ваўчаня́там
В. ваўчанё́ ваўчаня́т
Т. ваўчанё́м ваўчаня́тамі
М. ваўчаня́ці ваўчаня́тах

Іншыя варыянты: ваўчаня́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ваўчаня́ і ваўчанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня ваўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўчанё,

гл. ваўчаня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўчаня́ и ваўчанё, -ня́ці ср. волчо́нок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўчаня́ і ваўчанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня воўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўчаня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. ваўчаня́ ваўчаня́ты
Р. ваўчаня́ці ваўчаня́т
Д. ваўчаня́ці ваўчаня́там
В. ваўчаня́ ваўчаня́т
Т. ваўчанё́м ваўчаня́тамі
М. ваўчаня́ці ваўчаня́тах

Іншыя варыянты: ваўчанё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

волчо́нок м. ваўчаня́ и ваўчанё, -ня́ці ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўстано́гі, ‑ая, ‑ае.

З тоўстымі нагамі. З ланцуга, прывязанага да дрэва, рвалася малое, але таўстаногае ваўчанё. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагало́ска, ‑і, ДМ ‑лосцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Чуткі, размовы, якія перадаюцца. Пагалоска пра злоўленае ваўчанё хутка абляцела ўвесь калгас. Якімовіч. І пайшла па гарадах і вёсках пагалоска пра подзвіг Тараса, які аддаў сваё жыццё, каб жыла Радзіма. Гурскі.

2. Моцныя гукі, якія выклікаюць адгалосак; рэха. У гаі пагалоска неслася, будзіла загуменне, адгукалася даль. Каваль. Роў .. [мядзведзя] пракаціўся кароткімі пагалоскамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)