ваўкала́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў ваўка; пярэварацень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўкала́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ваўкала́к ваўкала́кі
Р. ваўкала́ка ваўкала́каў
Д. ваўкала́ку ваўкала́кам
В. ваўкала́ка ваўкала́каў
Т. ваўкала́кам ваўкала́камі
М. ваўкала́ку ваўкала́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ваўкала́к м., фольк. вурдала́к, упы́рь; (принявший вид животного) о́боротень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўкала́к, ‑а, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў воўка; пярэварацень. Не адну байку праслухалі.. [маладыя] ад старэйшых начлежнікаў аб розных страхах, аб чарцях і ведзьмах, аб ваўкалаках і мерцвяках. Чарот.

•••

Глядзець ваўкалакам гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўкала́к ’пярэварацень’ (Касп., Нас., БРС, Інстр. II, Гарэц., Мал.), ваўкала́ка (Янк. III, Інстр. II), вавкула́к (Грыг.), вовкула́к (Клім.), воўколака (Шн.). Рус. волкола́к, волкодла́к, вурдала́к, дыял. таксама волкола́ка, укр. вовкула́к, вовкула́ка, польск. wilkołak, чэш. vlkodlak (кніжнага паходжання; у дыял. захавалася вельмі слаба і ў пераносным значэнні ’скнара’), серб.-ц.-слав. влькодлакъ, балг. въркола́к, вълкодла́к, серб. вуко̀длак, ву̏кодлак. Прасл. *vьlkodlakъваўкалак, чалавек-пярэварацень’. Першая частка слова да *vьlkъ ’воўк’, другая да ц.-слав. длака ’валасы, футра’, серб. дла̏ка ’валасы, шэрсць’, славен. dláka (Фасмер, 1, 338–339).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вурдала́к этн. ваўкала́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вількалакваўкалак, звер’; ’паўчалавек і паўвоўк’ (Кольб., 52). Запазычана з польск. wilkołak ’тс’. Гл. ваўкала́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вольналюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца свабодалюбствам, імкнецца да волі. Вольналюбівыя народы. □ «Ваўкалак» — твор рэалістычны, у ім яскрава выявіліся вольналюбівыя настроі і імкненні працоўнага люду. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́боротень фольк. пярэ́варацень, -ратня м.; (принявший вид волка) ваўкала́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераве́рцень ’пярэварацень; ваўкалак’ (Шн. 3; Скарбы), рус. кур., варонеж. переве́ртень ’той, хто перайшоў у іншую веру; які часта мяняе свае планы, намеры; ваўкалак’, чэш. převrácenec ’вераадступнік’. Да пера- і вярце́ць (гл.), якое з прасл. *vьrt‑ěti (з аслабленай асновай з ‑ь‑); суфікс ‑ень надае слову экспрэсіўны характар. Параўн. пярэ́вярцень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)