вачні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Паглыбленне ў пярэдняй частцы чэрапа, у якім змяшчаецца вочны яблык.

|| прым. вачні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вачні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вачні́ца вачні́цы
Р. вачні́цы вачні́ц
Д. вачні́цы вачні́цам
В. вачні́цу вачні́цы
Т. вачні́цай
вачні́цаю
вачні́цамі
М. вачні́цы вачні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вачні́ца ж., анат. глазни́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вачні́чны глазни́чный; см. вачні́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глазни́ца анат. вачні́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кусугло́бы ’касавокі’ (Бяльк.). Да касаглобы. Улічваючы балг. глобвачніца’ і макед. глоб ’тс’, можна меркаваць аб старажытнай беларуска-балгара-македонскай ізалексе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арбі́та, -ы, ДМі́це, мн. -ы, -бі́т, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела, а таксама касмічнага апарата, карабля.

А.

Марса.

2. перан., чаго або якая. Сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.

3. Вочная ўпадзіна, вачніца.

Аж вочы павылазілі з арбіт.

|| прым. арбіта́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вачні́цы, ‑ніц; адз. вачніца, ‑ы, ж.

Паглыбленні ў пярэдняй частцы чэрапа, на твары, дзе змяшчаюцца вочы. Твар выцягнуўся, і цёмна-сінія плямы трывала аселі ў вачніцах. Савіцкі. Жорсткі пясок агнявая пустыня Праз вачніцы мае ўсё сыпле і сыпле. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арбі́та, ‑ы, ДМ ‑біце, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца.

2. перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго‑н. Арбіта ўплыву.

3. Вочная ўпадзіна; вачніца. Расказвалі, напрыклад, што гітлераўскі генерал Гофмт пры адным упамінанні імя Каўпака станавіўся барвовы ад гневу, і яго пукатыя вочы ажно вылазілі з арбіт. Краўчанка.

[Лац. orbita.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)