вато́вы, -ая, -ае.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай.

Ватовае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вато́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вато́вы вато́вая вато́вае вато́выя
Р. вато́вага вато́вай
вато́вае
вато́вага вато́вых
Д. вато́ваму вато́вай вато́ваму вато́вым
В. вато́вы (неадуш.)
вато́вага (адуш.)
вато́вую вато́вае вато́выя (неадуш.)
вато́вых (адуш.)
Т. вато́вым вато́вай
вато́ваю
вато́вым вато́вымі
М. вато́вым вато́вай вато́вым вато́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вато́вы ва́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вато́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай. Ватовая лялька. Ватовае паліто. □ Скуратовіч запаліў лямпу: акно, як і заўсёды ў гэтых выпадках, завешана было ватовай коўдрай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вато́вы ’ватны’ (БРС, Нас., Шат., Касп.). Прыметніка гэтага тыпу і з такім націскам няма ў рус. і ўкр. мовах. Таму, мяркуем, гэта запазычанне з польск. watowy ’тс’. Параўн. ватоўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́тный вато́вы, ва́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́тны, см. вато́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да ваты. Ватная фабрыка. // перан. Такі, як з ваты, абмяклы. Ногі ў мяне адзеравянелі, потым зрабіліся ватнымі, пачалі падкошвацца. Місько.

2. Тое, што і ватовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вато́ўка ’ватнік, ватоўка’ (БРС); ’адзежына на ваце’ (Бяльк., Нас., Касп.); ’кароткая вопратка на ваце’ (Жд., Шат.); ’верхняя жаночая вопратка кароткага памеру з купленага матэрыялу’ (Інстр. I, 76). Рус. дыял. (смал.; у рус. гаворках Літвы; гл. СРНГ) вато́вка. Зыходзячы з геаграфіі, рус. слова ўзята з бел. У бел. мове або ўтварэнне ад вато́вы ’з ваты’ (гл. БРС), або прамое запазычанне з польск. watówka ’тс’. Гэту апошнюю версію падтрымлівае і тое, што націск прыметніка вато́вы дакладна адпавядае польскаму watowy. Гл. Кюнэ, Poln., 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кафта́н і капта́н, ‑а, м.

Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маці ўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык. Арабей. [Ірынка:] Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго. Чорны.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)