Ва́сан ’тытул-зваротак у дробнай польскай шляхты, а таксама сярод беларусаў’ (Мядзв.); ’пан’ (Др.-Падб.), васа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск. wasan ’тс’ (а гэта, як і waspan, скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Параўн. васп́ан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васпа́ня, васпа́ні ’зваротак пані’ (Нас., Касп., БРС, Бір. Дзярж., Гарэц.). Запазычанне з польск. (параўн. ва́спа́н < waspan). Магчыма, таксама, што гэта ўтварэнне на базе запазычанага ва́спа́н ужо ў беларускай мове. Параўн. ва́спа́н, ва́са́н. Рус. дыял. васпа́ня ’васпані’ (смал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́спан ’зваротак ваша міласць, пан’ (БРС, Нас., Шат., Мядзв., Бір. Дзярж.), васпа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск. waspan ’тс’ (а гэта скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Рус. дыял. (смал.) ва́спан ’тс’. Параўн. ва́сан ’тс’, васпа́ні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)