вар’і́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., што (кніжн.).

Відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць.

В. апавяданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вар’і́раваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вар’і́рую вар’і́руем
2-я ас. вар’і́руеш вар’і́руеце
3-я ас. вар’і́руе вар’і́руюць
Прошлы час
м. вар’і́раваў вар’і́равалі
ж. вар’і́равала
н. вар’і́равала
Загадны лад
2-я ас. вар’і́руй вар’і́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вар’і́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вар’і́раваць несов. варьи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вар’і́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць. Вар’іраваць песню. Вар’іраваць практыкаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вар’і́раваць (БРС). Рус. варьи́ровать. Бел. слова, відавочна, запазычана з рус. мовы. Рус. варьи́ровать паходзіць (з XIX ст.) з франц. varier ’тс’ (і аформлена суфіксам и́ровать). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варьи́ровать несов. вар’і́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вар’і́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вар’іраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’і́равацца, ‑руецца; незак.

1. Відазмяняцца, перайначвацца. Песня, перадаючыся з вуснаў у вусны, змянялася, вар’іравалася; некаторыя матывы губляліся, некаторыя набывалі новае гучанне. Шкраба.

2. Зал. да вар’іраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)