варча́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. варча́к варчакі́
Р. варчака́ варчако́ў
Д. варчаку́ варчака́м
В. варчака́ варчако́ў
Т. варчако́м варчака́мі
М. варчаку́ варчака́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

варча́к, -ка́ м., обл. пристяжна́я ло́шадь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варча́к, ‑а, м.

Разм. Прыпражны конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варча́к1 ’ворчык’ (Гарэц., Бяльк.), таксама во́рчык. Рус. о́рчик, во́рчык, во́рчак, укр. во́рчик. Запазычанне з польск. orczyk ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. ortschît ’тс’ (Міклашыч, 225; Мацэнаўэр, Cizí sl., 265; Фасмер, 3, 155). У бел. мове (як і ў рус. дыял. во́рчак) новы суф. ‑ак (адсюль і націск а́к!).

Варча́к2 ’прыпражны конь’ (БРС, Нас.). Перанос назвы (з варча́к ’ворчык’). А ці не можна паставіць пытанне пра паходжанне ад слав. *orь ’конь’ (параўн. укр. вір, во́рик)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)