варсі́сты, -ая, -ае.

Пакрыты ворсам, з густым ворсам.

Варсістае сукно.

|| наз. варсі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варсі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. варсі́сты варсі́стая варсі́стае варсі́стыя
Р. варсі́стага варсі́стай
варсі́стае
варсі́стага варсі́стых
Д. варсі́стаму варсі́стай варсі́стаму варсі́стым
В. варсі́сты (неадуш.)
варсі́стага (адуш.)
варсі́стую варсі́стае варсі́стыя (неадуш.)
варсі́стых (адуш.)
Т. варсі́стым варсі́стай
варсі́стаю
варсі́стым варсі́стымі
М. варсі́стым варсі́стай варсі́стым варсі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

варсі́сты ворси́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варсі́сты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты ворсам; з густым ворсам. Варсістае сукно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ворси́стый варсі́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарсці́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты шэрсцю; з доўгай або густой шэрсцю. Шарсцістая жывёліна.

2. Пакрыты ворсам, варсінкамі; варсісты. Шарсцістыя пальчаткі. Шарсцістая тканіна.

3. перан. Задзірысты, незгаворлівы, гарачы. [Жанчына:] — Антон, той спакойны. □ Мікіта, ого, дужа шарсцісты. Больш за слова яму не кажы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыва́н 1, ‑а, м.

Тканы, звычайна варсісты ўзорчаты выраб для ўпрыгожвання сцен, высцілання падлогі і пад. На сцяне вісеў вельмі дарагі дыван з цудоўна вытканым альпійскім краявідам. Даніленка. Падлогу ўсцілаў мяккі дыван. Арабей. // перан.; чаго або які. Пра тое, што падрывае зямлю суцэльным слоем. Усю зямлю навокал засцілаў густы дыван невысокай мяккай травы. Шахавец. Выйшаў на прасторы — снежны лёг дыван, Засцілае сонца шэранню туман. Хведаровіч.

дыва́н 2, ‑а, м.

1. Савет вышэйшых саноўнікаў пры султане ў ранейшай Турцыі.

2. Урадавыя ўстановы па адміністрацыйных і судовых справах у некаторых сучасных краінах мусульманскага Усходу.

3. Назва зборніка лірычных вершаў ва ўсходніх літаратурах.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)