Ва́пна ’рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку’ (БРС, КЭС, Гарэц., Грыг., Мядзв., Яруш.). Рус. вапно, укр. вапно, польск. wapno ’тс’, в.-луж. wapno, н.-луж. wapno, чэш. vápno, славац. vápno, серб.-харв. ва́пно ’тс’. Да вап, вапа ’вапна’ з суфіксам ‑ьna. Роднасныя формы: ст.-прус. woapis ’фарба’, лат. vāpe ’глазура’ (Фасмер, 1, 272; Праабражэнскі, 1, 64–65; Рудніцкі, 1, 311; Скок, 3, 565; Брукнер, 601). Мядзведскі лічыў бел. вапна запазычаннем з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́пна, лапно ’крэйда, нягашаная вапна’ (Клім.) — з вапно ў выніку распадабнення в- у л-. Аналагічна бел. Слабада (шматлікія назвы вёсак) — свабода. Тое ж і ў славац. мове (Махэк₂, 597). Дзендзялеўскі (SSlHung., 22, 1976, 285) тлумачыць гэта ў гуц. лапно ’тс’ народным этымалагізаваннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)