ва́пна, -ы, ж.

Вокіс кальцыю — рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку.

Гашаная в.

Даламітавая в.

|| прым. ва́пнавы, -ая, -ае.

В. завод.

В. раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́пна ж. и́звесть; разг. извёстка;

гасі́ць ~ну — гаси́ть и́звесть;

га́шаная в. — гашёная и́звесть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́пна, ‑ы, ж.

Рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку. Даламітная вапна. □ Сцены будынкаў і платы ад вуліцы пабелены вапнай. Козел.

•••

Гасіць вапну гл. гасіць.

Гашаная вапнавапна, атрыманая ў выніку спалучэння нягашанай вапны з вадой.

Нягашаная вапнавапна ў бязводным стане.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́пна ’рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку’ (БРС, КЭС, Гарэц., Грыг., Мядзв., Яруш.). Рус. вапно, укр. вапно, польск. wapno ’тс’, в.-луж. wapno, н.-луж. wapno, чэш. vápno, славац. vápno, серб.-харв. ва́пно ’тс’. Да вап, вапавапна’ з суфіксам ‑ьna. Роднасныя формы: ст.-прус. woapis ’фарба’, лат. vāpe ’глазура’ (Фасмер, 1, 272; Праабражэнскі, 1, 64–65; Рудніцкі, 1, 311; Скок, 3, 565; Брукнер, 601). Мядзведскі лічыў бел. вапна запазычаннем з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няга́шаны, -ая, -ае.

У выразе: нягашаная вапна (спец.) — вапна ў бязводным стане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́шаны, -ая, -ае.

Падвергнуты гашэнню.

Гашаныя маркі.

Гашаная вапна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параз’яда́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак., што.

Раз’есці ўсё, многае.

Вапна параз’ядала пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няга́шаны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: нягашаная вапна гл. вапна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́шаны, ‑ая, ‑ае.

Заліты вадой; патушаны. Гашанае вуголле.

•••

Гашаная вапна гл. вапна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

и́звесть ва́пна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)