вантро́ба
‘жывот’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
вантро́ба |
вантро́бы |
| Р. |
вантро́бы |
вантро́б |
| Д. |
вантро́бе |
вантро́бам |
| В. |
вантро́бу |
вантро́бы |
| Т. |
вантро́бай вантро́баю |
вантро́бамі |
| М. |
вантро́бе |
вантро́бах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вантро́ба ж., мн. нет, прост. утро́ба
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вантро́ба, ‑ы, ж.
1. Разм. Чэрава, жывот. Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. «Звязда».
2. толькі мн. (вантро́бы, ‑аў). Унутраныя органы грудной клеткі і жывата. Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. Дуброўскі. — І лісіца тут была, на свежаніну з’явілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. В. Вольскі.
•••
Пераесці (ад’есці) вантробы каму гл. пераесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вантро́ба (БРС, Бір. Дзярж., Інстр. I, Нас.), вантробʼе ’тс’ (Касп.), вантробкі ’лівер’ (Малч., Нас.), вантробы ’трыбухі’ (Сцяшк. МГ, Шн., 2). З польск. wątroba (Жакава, Бел.-рус. ізал., 47–48; Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 605; Рудніцкі, 1, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
потроха́ мн. вантро́бы, -баў;
по́трох м. (редко) ед. вантро́ба, -бы ж.; (требуха) трыбухі́, -хо́ў, ед. трыбу́х, -ха́ м.;
◊
со все́ми потроха́ми з усі́мі трыбуха́мі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)